BE RU EN

На карціне XIX стагоддзя заўважылі «iPhone»

  • 14.11.2017, 12:52

Карціна належыць пэндзлю аўстрыйскага мастака Фердынанда Георга Вальдмюлера.

На карціне 1860-га года, аўтарам якой з'яўляецца аўстрыйскі мастак Фердынанд Георг Вальдмюлер, заўважылі iPhone. На палатне "Чаканая" намаляваная жанчына, якая трымае ў руках прадмет, які нагадвае смартфон, і глядзіць у яго, паведамляе korrespondent.net.

Былы дзяржаўны службоўца з Глазга Пітэр Расэл адзначыў, што дзяўчына выглядае гэтак жа, як многія маладыя людзі сёння са сваімі смартфонамі.

"Мяне больш за ўсё дзівіць тое, наколькі тэхналогіі мяняюць успрыманне карціны і ўплываюць на кантэкст", - адзначыў мужчына.

Пры гэтым дырэктар аўстрыйскага арт-агенцтва Геральд Вайнполтэр адзначыў, што дзяўчына на карціне трымае зусім не смартфон, а маленькі малітоўнік.

Апошнія навіны