BE RU EN

Стала вядомая цана расейскага газу на 2018 год

  • 12.11.2017, 12:27

«Палатачнікі» атрымалі афіцыйныя лічбы для галасавання.

Беларускія «дэпутаты» павінны ратыфікаваць пратакол аб унясенні змен у міжурадавае пагадненне аб пастаўках газу з Расеі. Ён быў узгоднены кіраўнікамі дзвюх краін яшчэ вясной, піша belmarket.by.

У пратаколе прапісаны кошт газу для нашай краіны ў 2017-19 гадах. Таксама ён прадугледжвае выключэнне з 1 студзеня 2015 года палажэння аб рынкавых (роўнадаходных) цэнах на газ, які пастаўляецца з Расеі ў Беларусь. У дакуменце прапісаны і план далейшых дзеянняў па вызначэнні ўмоў паставак у 2020-24 гадах.

У адпаведнасці з пратаколам Беларусь будзе купляць расейскі газ сёлета па 143,54 даляра за 1000 кубаметраў. Налета цана газу знізіцца да 129 даляраў, а ў 2019-м - да 127 даляраў.

Апошнія навіны