BE RU EN

Кіраўнік Нацпаліцыі Украіны растлумачыў пастанову засакрэціць справу Шарамета

  • 11.11.2017, 11:20

Падчас расследавання забойства журналіста дапытаныя больш за тры тысячы сведак.

Крымінальную справу ў расследаванні забойства журналіста Паўла Шарамета засакрэцілі, каб яна не была тэмай для абмеркавання. Пра гэта сказаў кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Сяргей Князеў у эфіры hromadske.ua. 


«Таму што гэта не нясе грамадству пазітыўнай інфармацыі, гэта ў першую чаргу шкодзіць расследаванню», - растлумачыў Князеў.

Ён пацвердзіў, што асобы тых, хто ўчыніў злачынствы, не ўстаноўленыя, ніхто не затрыманы.

Раней у Нацпаліцыі паведамілі, што падчас расследавання забойства Шарамета дапытаныя больш за тры тысячы сведкаў, але падазраваныя дагэтуль не ўстаноўленыя.

20 ліпеня 2016 года а 07:45 у цэнтры Кіева быў падарваны аўтамабіль, у якім знаходзіўся расейскі і беларускі журналіст Павел Шарамет. Журналіст памёр у карэце хуткай дапамогі.

Апошнія навіны