BE RU EN

У Расею не пусцяць «беларускую» рыбу

  • 11.11.2017, 10:26

Пад выглядам беларускай у РФ везлі рыбу з Нарвегіі, Фінляндыі і Вялікай Брытаніі.

З 14 лістапада Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаванні на пастаўку ў Расею рыбы і морапрадуктаў двух беларускіх прадпрыемстваў - гэта «Віцебскрыба» і ААТ «Белрыба». У ліпені-жніўні гэтая ўстанова правяла праверкі ў Разанскай вобласці і выявіла, што пад выглядам беларускай слабасалёнай марожанай рыбы сюды ўвозілі замарожаную рыбу з Нарвегіі, Фінляндыі і Вялікай Брытаніі.

У сувязі з парушэннем расейскага заканадаўства, у праваахоўныя органы і дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі накіраваныя адпаведныя лісты, паведамляе прэс-служба ўстановы.

Раней Рассельгаснагляд узмацніў кантроль за прадукцыяй чатырох мясаперапрацоўчых беларускіх прадпрыемстваў.

Апошнія навіны