BE RU EN

Блогер Андрэй Павук: Пераможнае шэсце кахання спыніў Менскі выканкам

  • 10.11.2017, 12:47

Вядомаму відэаблогеру не дазволілі публічна прызнацца ў каханні ўласнай жонцы на Кастрычніцкай плошчы.

Вядомаму блогеру з Акцябрскага (Рудабелка) Андрэю Павуку не дазволілі публічна прызнацца ў каханні ўласнай жонцы.

Андрэй адправіў заяўку на пікет у Менску на Кастрычніцкай плошчы ў адпаведнасці з законам аб масавых мерапрыемствах, але атрымаў ад Менгарвыканкама адмову.

Актывіст пракаментаваў гэтую адмову на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» так:

- Вось дык нечаканасць! Пераможнае шэсце кахання спыніў Менскі гарвыканкам? А як жа свабода выказвання асабістых пачуццяў ва ўсялякай форме?

Апошнія навіны