BE RU EN

У Менск прывезлі рарытэтны Mercedes-Benz амаль без «прабегу»

  • 1.11.2017, 15:35

Цяпер аўтамабіль праходзіць мытныя працэдуры.

У Менск прыбыў хоць і не ўнікальны, але цікавы экзэмпляр рэтрааўтамабіляў. Гэта Mercedes-Benz з індэксам W111. Цяпер аўтамабіль праходзіць неабходныя мытныя працэдуры, паведамляе tut.by.

Mercedes-Benz з індэксам W111 выпускаўся з 1959 да 1971 года з трыма тыпамі кузаваў - седан, купэ і кабрыялет. Гэта пакаленне Mercedes было распрацаванае паводле новых стандартаў пасіўнай бяспекі: трывалая капсула-салон, прадуманыя зоны дэфармацыі. W111 стаў першым аўтамабілем, які праходзіў сістэматычныя краш-тэсты. Выпускаўся ён у трох версіях: 220b, 220Sb і 220SEb. Рухавік быў, фактычна, адзін, 2,2-літровы шасціцыліндравы. Але ў залежнасці ад тыпу сістэмы сілкавання ён выдаваў 95, 110 і 120 «коней».

На папулярным нямецкім рэсурсе ў продажы патрыманых аўто кошты добра захаваных асобнікаў W111 даходзяць да 50 тысяч еўраў. Аўтамабіль, які прыбыў у Менск, мае прабег крыху большы за 3 тысячы км, так што аб кошце можна толькі здагадвацца.

Апошнія навіны