BE RU EN

Прыхільнікі Навальнага наважылі застацца на Манежнай плошчы на ноч

  • 7.10.2017, 20:14

Людзі, якія сабраліся на плошчы, заклікалі прынесці ім палаткі і цёплыя рэчы.

Прыхільнікі Аляксея Навальнага абвясцілі, што маюць намер заставацца на Манежнай плошчы, патрабуючы вызвалення палітыка і кіраўніка ягонай перадвыбарнай кампаніі Леаніда Волкава з-пад арышту, піша «Медуза».

У твітары «Пратэстная Масква» паведамляецца, што на плошчы знаходзяцца блізу 300 чалавек. Паводле звестак «Адкрытай Расеі», пратэстанты на плошчы заклікалі прынесці ім намёты і цёплыя рэчы.

7 кастрычніка ў розных гарады Расеі прайшлі акцыі прыхільнікаў Аляксея Навальнага. У Маскве ўдзельнікі акцыі, якую мэрыя не узгадніла, прайшлі Цвярской вуліцай і наладзілі мітынг на Пушкінскай плошчы. Супрацоўнікі праваахоўных органаў мітынгоўцаў не затрымлівалі.

Аляксей Навальны і Леанід Волкаў былі ў пачатку кастрычніка арыштаваныя на 20 дзён за паўторнае парушэнне правілаў правядзення мітынгу. Суд высветліў, што яны заклікалі на няўзгодненыя акцыі.

Апошнія навіны