BE RU EN

У Савудаўскай Арабіі атакавалі каралеўскі палац

  • 7.10.2017, 18:09

Урад Савудаўскай Арабіі афіцыйна не паведамляў пра інцыдэнт.

У Савудаўскай Арабіі ўчынены напад на рэзідэнцыю караля Сальмана Бэна Абдэля Азіза Аль Савуда, паведамляе 112.ua.

Як інфармуе Al Jazeera, спасылаючыся на паведамленні ў сацыяльных сетках, праваахоўныя органы краіны прадухілілі напад, але двое ахоўнікаў каралеўскай рэзідэнцыі былі забітыя.

Таксама пасольства ЗША ў Савудаўскай Арабіі папярэдзіла амэрыканцаў, якія знаходзяцца ў краіне, быць асцярожнымі і ўнікаць знаходжання паблізу палаца караля Аль Савуда у Джыдзе.

Урад Савудаўскай Арабіі афіцыйна не паведамляў пра інцыдэнт.

Арабскія СМІ нагадваюць, што ў Савудаўскай Арабіі апошнім часам актывізавалася ІДзІЛ. Тэрарысты атакавалі шыіцкія мячэці ва ўсходніх правінцыях краіны, дзе базуецца значная частка шыіцкай меншасці.

Апошнія навіны