На мяжы з Літвой і Латвіяй - вялізныя чэргі грузавікоў
- 7.10.2017, 18:17
Чэргі ўзніклі праз наладжванне праграмнага забеспячэння ў літоўскіх пунктах пропуску.
На мяжы з Літвой і Латвіяй зноў вялікія коркі з грузавікоў.
Як паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта на 16.00, на літоўскай мяжы на выездзе з Беларусі ў Катлоўцы стаяла 90 фур, у Каменным Логу - 230, у Беняконях - 173 і ў Прывалцы - 191 аўтамабіль.
Вельмі загружаны і пункты пропуску на латвійскім кірунку: у Грыгароўшчыне - 170, ва Урбанах - 260 самаходаў.
Памежнікі папярэджвалі, што ў выходныя могуць узнікнуць вялікія чэргі на гэтых пунктах мяжы, бо ў літоўскіх пунктах пропуску наладжваюць праграмнае забеспячэнне.