BE RU EN

У Мадрыдзе і Барсэлоне праходзяць шматтысячныя мітынгі

  • 7.10.2017, 17:17

У Гішпаніі праходзяць мітынгі ў падтрымку адзінства Гішпаніі.

У Мадрыдзе 10 тысяч чалавек выйшлі на мітынг у падтрымку адзінства Гішпаніі. Адначасова ў Барсэлоне праходзіць дэманстрацыя з заклікам да палітычнага дыялогу. Пра гэта паведамляе ВВС.

Людзі трымаюць плакаты з надпісамі: "Гішпанія лепшая, чым яе лідары" і "Давайце паразмаўляем".

Нагадаем, 1 кастрычніка ў Каталоніі, нягледзячы на супрацьдзеянне Мадрыда, прайшоў рэферэндум аб незалежнасці. Згодна з выніковымі звесткамі, 90,18% выбарцаў падтрымалі незалежнасць Каталоніі. Супраць выхаду са складу Гішпаніі прагаласавалі 7,83% чалавек. 1,98% выбарцаў апусцілі ў скрыні пустыя бюлетэні.

ФОТА: EPA
ФОТА: EPA
ФОТА: EPA
ФОТА: EPA
ФОТА: EPA
ФОТА: EPA
ФОТА: EPA
ФОТА: EPA
ФОТА: EPA
ФОТА: EPA
ФОТА: EPA

Лідар рэгіёну Карлес Пучдэман заявіў, што Каталонія абвесціць незалежнасць найбліжэйшымі днямі.

Апошнія навіны