BE RU EN

У Маскве пачалася акцыя ў падтрымку Навальнага

  • 7.10.2017, 14:45

Удзельнікі мітынгу скандуюць лозунгі «Расея будзе вольнай!», «За сумленныя выбары!».

Прыхільнікі апазіцыянера Аляксея Навальнага збіраюцца на Пушкінскай плошчы ў Маскве, дзе павінна прайсці няўзгодненая з уладамі акцыя ў падтрымку палітыка і ягонай прэзідэнцкай кампаніі. Пра гэта паведамляе карэспандэнт «Радыё Свабода» з месца падзей.

Удзельнікі мітынгу скандуюць лозунгі «Расея будзе вольнай!», «За сумленныя выбары!» і патрабуюць вызваліць з-пад арышту Навальнага, таксама кіраўніка ягонай федэральнай кампаніі Леаніда Волкава.

Каля помніка Пушкіну актывісты раздаюць жоўтых цацачных качак - сімвал пратэстнай кампаніі Аляксея Навальнага і антыкарупцыйнага расследавання ў дачыненні да кіраўніка расейскага ўрада Дзмітрыя Мядзведзева.

На Цвярскую вуліцу з самай раніцы сцягваліся падраздзялення паліцыі і аўтазакі. Супрацоўнікі праваахоўных органаў просяць прысутных разысціся. Пра затрыманых пакуль не паведамляецца. Мітынгі ў падтрымку Навальнага праходзяць сёння ў больш чым 80 гарадах Расеі.

Апошнія навіны