BE RU EN

У Менску кіроўца BMW рэзнуўся ў таксоўку і паспрабаваў уцячы

  • 7.10.2017, 11:43

ДТЗ адбылося блізу дзвюх гадзін ночы на вуліцы Кальварыйскай.

Уначы ў Менску кіроўца BMW не справіўся з кіраваннем і рэзнуўся ў слуп, а затым яшчэ ў аўтамабіль і паспрабаваў уцячы, паведаміла ДАІ Менска.

ДТЗ адбылося блізу дзвюх гадзін ночы на вуліцы Кальварыйскай. Кіроўца BMW не справіўся з кіраваннем і рэзнуўся ў асвятляльную мачту. Але прадоўжыў рух па праезнай частцы і сутыкнуўся з аўтамабілем-таксоўкай Opel Astra. Кіроўцу таксоўкі забрала хуткая дапамога.

Пасля сутыкнення кіроўца BMW разам з сур'ёзна параненым пасажырам паспрабаваў уцячы з месца аварыі, але, паводле папярэдніх звестак, быў затрыманы ДАІ. Пасажыра павезла хуткая.

Апошнія навіны