BE RU EN

У Менску непадалёк ад корпуса БДЭУ знайшлі забітую дзяўчыну

  • 6.10.2017, 15:44

Дзяўчына была 1996 года нараджэння.

Ля аднаго з карпусоў эканамічнага ўніверсітэта ў Менску знайшлі цела дзяўчыны. Адміністрацыя ўстановы просіць студэнтаў быць пільнымі - такія аб'явы яны ўбачылі ў сценах установы 6 кастрычніка.

Паведамляецца, што нібыта ў ноч з 5 на 6 кастрычніка адбылося забойства дзяўчыны «на канале каля БДЭУ». Мяркуючы з усяго, гаворка аб корпусе №4 на Партызанскім праспекце, дзе побач ёсць вадаём. Здымак аб'явы студэнты публікуюць у сацсетках.

У Следчым камітэце Беларусі пацвердзілі tut.by, што ў Заводскім раёне Менска знойдзенае цела дзяўчыны 1996 года нараджэння. Паводле гэтага факта цяпер праводзяцца следча-аператыўныя мерапрыемствы.

«Падстаў для боязі грамадзян за сваю бяспеку няма, - запэўніла афіцыйная прадстаўніца СК Юлія Ганчарова. - Супрацоўнікамі міліцыі, а таксама следчымі цяпер праводзіцца актыўная праца для выкрыцця асобаў, якія падазраюцца ва ўчыненні злачынства. У гэтай сувязі цяпер гэта вычарпальная інфармацыя аб трагедыі».

Апошнія навіны