BE RU EN

Расея выдала $2,8 мільёна на абслугоўванне сваіх вайсковых баз у Беларусі

  • 6.10.2017, 9:16

Шайгу шукае выканаўцу для абслугоўвання расейскіх войскаў у нашай краіне.

Міністэрства абароны Расеі размясціла на сайце Адзінай інфармацыйнай сістэмы ў сферы закупак заяўку на «выкананне паслуг комплекснага абслугоўвання казарменна-жыллёвага фонду вайсковых гарадкоў Міністэрства абароны Расейскай Федэрацыі, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2017 - 2018 гадах», піша «Ежедневник».

З федэральнага бюджэту плануецца выдаць на гэтыя мэты да верасня 2018 года мінімум 167,1 млн расейскіх рублёў. Пераможца аўкцыёну абавязаны ў названы прамежак часу забяспечыць эксплуатацыю сістэм водаправодна-каналізацыйных сетак (уключаючы кошт паслуг халоднага водазабеспячэння, гарачага водазабеспячэння і паслуг водаадвядзення), эксплуатацыю і тэхнічнае абслугоўванне водаправодна-каналізацыйных аб'ектаў, аб'ектаў электрасеткавай гаспадаркі, сістэм вонкавага асвятлення, цеплагенерыцыйных аб'ектаў ( уключаючы кошт забеспячэння вугалем, дровамі і соллю) і сістэм цеплавых сетак, а таксама ўтрыманне аб'ектаў казарменна-жыллёвага фонду.

Падвядзенне вынікаў аўкцыёну прызначанае на канец гэтага месяца.

Апошнія навіны