BE RU EN

У Менску прапаў без вестак грамадзянін Ізраіля

  • 5.10.2017, 19:23

З 13 верасня мужчына не выходзіць на сувязь са сваякамі.

У Менску шукаюць зніклага без вестак грамадзяніна Беларусі і Ізраіля. 27-гадовы мужчына па прозвішчы Караў, беспрацоўны жыхар горада Беэр-Шэва ў Ізраілі, знік у беларускай сталіцы, паведамляе kp.by.

З 13 верасня мужчына не выходзіць на сувязь са сваякамі і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядомае, паведамляецца ў сутачнай зводцы ГУУС. Вышук вядзе Цэнтральнае РУУС Менска.

А Фрунзенскім РУУС адшукваецца зніклы без вестак 29-гадовы жыхар сталіцы па прозвішчы Гараўскі. Ён жыве на вуліцы Чайлыткі, але 26 верасня а 7 гадзіне пайшоў з дому, і дагэтуль яго месцазнаходжанне невядомае.

Апошнія навіны