Парашэнка ўвёў у дзеянне таемную пастанову аб вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве з іншымі краінамі
- 4.10.2017, 9:12
Кантраляваць гэты кірунак будзе сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў.
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка 3 кастрычніка ўвёў у дзеянне таемную пастанову Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА). Адпаведны ўказ №304/2017 апублікаваны на сайце кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.
«Увесці ў дзеянне пастанову РНБА Украіны ад 13 верасня 2017 года «Аб унясенні змяненняў у пастанову РНБА ад 28 жніўня 2015 года «Аб вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве Украіны з асобнымі дзяржавамі» (прыкладаецца, таемна)», - гаворыцца ў паведамленні.
Кантроль за выкананнем указа ўскладзены на сакратара РНБА Аляксандра Турчынава.
13 верасня на пасяджэнні РНБА разгледзелі абаронны бюджэт Украіны на 2018 год.
«Акрамя таго, на пасяджэнні РНБА Украіны было разгледжаная і прынятая Канцэпцыю забеспячэння контрвыведніцкага рэжыму ва Украіне і Канцэпцыя рэфармавання і далейшага развіцця сістэмы кіравання дзяржавай у варунках надзвычайнага становішча i ў асаблівы перыяд», - гаворыцца ў паведамленні РНБА.