BE RU EN

Літоўскі грыбнік заблукаў у беларускім лесе

  • 3.10.2017, 19:58

Мужчына збіраў грыбы і апынуўся на тэрыторыі Беларусі.

У суботу, 30 верасня, жыхар літоўскага Гудзіляя збіраў грыбы і незаконна перайшоў літоўска-беларускую мяжу. У Воранаўскім раёне літоўца затрымалі лідскія памежнікі, паведамляе vgr.by.

Мужчына патлумачыў, што збіраў грыбы і заблукаў.

Парушальніку вынеслі папярэджанне з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам на год і перадалі літоўскім памежнікам, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Апошнія навіны