BE RU EN

У Берасці чацвёра расейцаў пад выглядам сацыяльных работнікаў абакралі пенсіянера

  • 3.10.2017, 18:58

Грамадзяне РФ выкралі 6,5 тысячы рублёў.

Чацвёра расейцаў пад выглядам сацыяльных работнікаў абакралі пенсіянера ў Берасці, паведамілі БелТА ва УУС аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся 26 верасня.

У АУС адміністрацыі Маскоўскага раёна звярнуўся жыхар Берасця 1931 года нараджэння. Мужчына паведаміў, што невядомыя, зайшоўшы ў яго кватэру пад выглядам сацыяльных работнікаў, выкралі грошы ў суме 6,5 тысяч рублёў.

Імі былі чацвёра жыхароў Варонежскай і Смаленскай абласцей. Выкрадзеныя грашовыя сродкі канфіскаваныя і вернутыя ўладальніку.

Апошнія навіны