BE RU EN

Навукоўцы: Чалавек чуе не вушамi

  • 3.10.2017, 11:24

У нашым мозгу захоўваюцца «шаблоны» навакольных гукаў.

У нашым мозгу захоўваюцца «шаблоны» навакольных гукаў - знаёмых галасоў, музыкі, небяспечных гукаў і г.д. Гэта дапамагае мозгу ў працэсе апрацоўкі інфармацыі праз гук хутчэй адрозніць знаёмыя гукі ад незнаёмых, пішуць спецыялісты ў оталарынгалогіі з Міжнароднага цэнтра слыху «Медзінкус».

Пры зніжэнні слыху мозг пачынае атрымліваць скажоную інфармацыю (гукі становяцца больш ціхімі), што прыводзіць да памылак у інтэрпрэтацыі гукаў. З іншага боку, парушэнні ў працы мозгу ў выніку старэння, траўмы галавы ці неўралагічных хвароб і разладаў могуць суправаджацца сімптомамі, падобнымі да сімптомаў зніжэння слыху, напрыклад, няўважлівасць, адарванасць ад асяроддзя, неадэкватная рэакцыя.

Для таго каб правільна чуць і разумець гукі, неабходная ўзгодненая праца слыхавога аналізатара і мозгу. Такім чынам, без перабольшання можна сказаць, што чалавек чуе не вушамi, а мозгам.

Апошнія навіны