BE RU EN

«Механіка» або «аўтамат»: беларускія аўтааматары адказалі на адвечнае пытанне

  • 29.10.2017, 15:50

Цікавая Інфаграфіка да Дня аўтамабіліста.

22 гады запар у Беларусі адзначаецца Дзень аўтамабіліста. Tut.by сабраў для вас самыя цікавыя лічбы ў гэты дзень. Якому напою аддаюць перавагу аўтамабілісты, якія маркі аўто ў пашане і наколькі кіроўцы ветлівыя ў дарозе.

Самая папулярная марка - VW

Пакуль у Беларусі імкнуцца не адставаць ад агульнасусветных тэндэнцый і прыдумляюць, куды засунуць батарэю ў беларускім электрамабілі, першынство па папулярнасці ўтрымлівае марка Volkswagen. На ім і на лецішча, і на працу, і ў падарожжа. І з інфраструктурай у гэтым плане ўсё ў парадку - рамантуе кожны гаражнік, заправіцца можна дзе заўгодна. А што яшчэ трэба беларусу? Першынство марка ўтрымлівае некалькі гадоў запар.

2017.10.27_auto_brand_names_17
Infogram

2017.10.27_auto_brand_names_17

Infogram

Штогод павялічваецца колькасць легкавых аўтамабіляў у асабістай уласнасці ў беларусаў, піша Белстат. На 1 студзеня 2017 года ў краіне зарэгістравана 2 951,4 тысячы легкавых аўтамабіляў.

Больш за ўсё аўто ў жыхароў Гарадзенскай вобласці (352 аўто на 1000 чалавек), а таксама жыхароў Менскай вобласці (328 аўто на 1000 чалавек) і Менска (322 аўтамабілі), крыху менш аўто ў берасцейцаў (321 аўтамабіль). Далей размешчаныя Віцебская (300), Магілёўская (281) і Гомельская вобласць (267 аўто). Такія суадносіны не мяняецца ўжо некалькі гадоў запар.

«Карміцелька» і «Аляксандр Сцяпанавіч»

Калі самая папулярная марка ў беларусаў VW, то нядзіўна, што і мянушкі беларусы прыдумляюць такія ж: «Карміцелька», «Ластаўка», «Малая», «Цмок», «Пыжык», «Рыжык», «Бяляш», «Чайка», «Жужа» і «Казюлька». Ёсць і больш эксклюзіўныя назвы чатырохколавага сябра: «Бэтмабіль», «Сандра», «Карабель» і нават «Аляксандр Сцяпанавіч».

Самыя распаўсюджаныя катэгорыі пасведчанняў кіроўцы рэспандэнтаў, паводле звестак апытання, - B і C. На трэцім месцы - CE, на чацвёртым - AM. Пры гэтым стаж кіравання ў 31,5% апытаных складае больш за 20 гадоў, у 30,2% рэспандэнтаў - 11-20 гадоў.

Стаж кіравання большасці аўтамабілістаў - больш за 20 гадоў. Дарагія кіроўцы, ды вы проста скарбніца досведу і прыклад астатнім!

А вось у спрэчцы «механіка» або «аўтамат» кожны другі апытаны ўважае «механіку» і больш надзейнай, і цікавай.

Большасць кіроўцаў на працы слухаюць радыё (59,2%), 31,8% рэспандэнтаў - запісаную на розныя носьбіты музыку, 2,7% - аўдыёкніжкі, 0,9% - навучальныя курсы.

Палова апытаных аўтамабілістаў аддаюць перавагу каве, на другім месцы гарбата. Затым ідуць вада, сок і толькі малая частка кіроўцаў аддае перавагу энэргетыкам.

Што асабліва радуе: практычна ўсе аўтамабілісты (як кіроўцы, так і аўтааматары) - 98,8% - выконваюць негалосныя правілы на дарогах: дзякуюць аварыйнай сігналізацыяй або падымаюць далонь уверх у знак удзячнасці, папярэджваюць аб небяспецы далёкім святлом або міргаюць аварыйкай, калі прапускаюць вас наперад.

Кошт паліва памяняўся ўжо шэсць разоў

...і, здаецца, гэта не мяжа. Хоць, на запэўненні канцэрна, кошт літра паліва ў нас па-ранейшаму ніжэйшы, чым у суседзяў. Колькі разоў кошт вырасце да канца года - вялікае пытанне.

Колькі дзён трымаліся кошты паліва ў Беларусі?

Апошнія навіны