BE RU EN

Расея падлічыла, колькі ёй вінны Лукашэнка

  • 25.10.2017, 10:07

Згаданыя лічбы пра запазычанасць Беларусі ўтрымліваюцца ў інфармацыйных матэрыялах.

На 2 кастрычніка гэтая сума складала за 6,5 млрд даляраў (6,2 млрд даляраў і 59,9 млрд расейскіх рублёў), інфармуе РІА "Новости". Адзначаецца, што гэта грошы, якія нашая краіна завінавацілася Маскве за дзяржаўныя крэдыты, "пратэрмінаваных абавязанняў няма". Згаданыя лічбы пра запазычанасць Беларусі ўтрымліваюцца ў інфармацыйных матэрыялах, падрыхтаваных для прэм'ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева, які возьме ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета.

Як вядома, апошнія гады Беларусь ніяк не можа атрымаць крэдыт МВФ, таму застаецца разлічваць на крэдытныя рэсурсы Расеі і некаторых іншых краін.

Апошнія навіны