BE RU EN

Відэафакт: Сабака Макрона спыніў нараду ў Елісейскім палацы

  • 23.10.2017, 21:13

Нечаканае з'яўленне сабакі выклікала смех у прысутных на нарадзе.

Сабака французскага прэзідэнта Эмануэля Макрона спыніў нараду ў Елісейскім палацы, паведамляе ВВС.

Нема задраў лапу ля каміна ў тым жа памяшканні, дзе пад аб'ектывамі відэакамер сядзеў яго гаспадар з міністрамі - удзельнікамі нарады.

Учынак сабакі выклікаў смех у прысутных. Макрон запэўніў, што такое ў палацы здараецца вельмі рэдка.

Апошнія навіны