BE RU EN

Салігорскі «Шахцёр» гарантаваў сабе медалі чэмпіянату Беларусі

  • 23.10.2017, 21:07

За чатыры туры да фінішу на рахунку «гарнякоў» 59 балаў.

Салігорскі «Шахцёр» гарантаваў сабе медалі ў выніках чэмпіянату Беларусі-2017 за чатыры туры да фінішу, піша «Прессбол».

Жодзінская «Тарпеда»-БелАЗ, страціўшы балы ў матчы з «Менскам» (1:1), страціла шанцы трапіць на п'едэстал.

У «гарнякоў» пасля 26 тураў 59 балаў. Далей ідуць БАТЭ (57*) і менскае «Дынама» (56). У «аўтазаводцаў» з Жодзіна 45 пунктаў - яны на чацвёртай пазіцыі.

Апошнія навіны