Фотафакт: У Бярдзянску помнік Дзяржынскаму перарабілі ў казака
- 23.10.2017, 20:33
У Менску ж помнік аднаму з ініцыятараў чырвонага тэрору стаіць з 1947 года.
У Бярдзянску Запарожскай вобласці дэкамунізавалі бюст аднаго з ініцыятараў чырвонага тэрору Фелікса Дзяржынскага, размешчаны на тэрыторыі Бярдзянскай папраўчай калоніі.
Як паведамляе pro.berdyansk.biz, помнік жалезнаму Феліксу не зруйнавалі, а перарабілі ў помнік украінскаму казаку Максіму Крываносу.
Між іншым, Дзяржынскаму надтачылі вусы, «згалілі» бародку, зрабілі казацкі асяледзец і «пераапранулі» у вышыванку. На помнік павесілі таблічку з надпісам «Максім Крыванос (Перабійніс). 1600-1648. Палкоўнік войска Запарожскага».