BE RU EN

«Беларускае аб'яднанне ў Швэйцарыі» адзначанае медалём Фонду Касцюшкі

  • 23.10.2017, 15:31

Беларусы Швэйцарыі за свае грошы паставілі помнік нацыянальнаму герою.

«Беларускае аб'яднанне ў Швэйцарыі» ўзнагароджанае медалём кракаўскага Фонду імя Тадэвуша Касцюшкі. Гэта адбылося 21 кастрычніка, піша «Еўрарадыё».

Беларусы Швэйцарыі сёлета сабралі грошы на помнік Тадэвушу Касцюшку. На днях помнік у Залатурне быў урачыста адкрыты.

«Беларускае аб'яднанне ў Швэйцарыі» адзначаецца медалём з нагоды 221-й гадавіны прысягі Тадэвуша Касцюшкі.

Права нашэння медалі атрымаў кіраўнік аб'яднання беларусаў Швэйцарыі Аляксандр Сапега.

Апошнія навіны