BE RU EN

Арцём Мілеўскі: Футбольныя чыноўнікі самі не ведаюць, чаго хочуць

  • 23.10.2017, 10:05

Вядомы футбаліст распавёў пра закуліссе беларускага футбола.

Вядомы беларускі футбаліст, які выступаў за "Дынама" (Кіеў) і нацыянальную каманду Украіны, а цяпер абараняе колеры берасцейскага "Дынама", Арцём Мілеўскі ўважае за памылку Беларускай федэрацыі футбола скасаванне кантракту з Аляксандрам Хацкевічам. Галоўны трэнер нацыянальнай каманды звольнены ў сярэдзіне катастрафічнага адборачнага цыклу да чэмпіянату свету 2018 года, у якім беларусы (ужо пад кіраўніцтвам Ігара Крывушэнкі) занялі апошняе месца ў групе, прайграўшы нават Люксембургу.

"Яны самі не ведаюць, чаго хочуць. Усе выдатна разумелі, што ў беларусаў няма шанцаў выйсці з групы з Францыяй, Швэцыяй і Нідэрландамі, - заявіў Арцём Мілеўскі ў інтэрв'ю tut.by. - Нерэальна было патрабаваць ад Хацкевіча першага месца ў групе, з якой нават Нідэрланды не змаглі прабіцца ў стыкавыя матчы. Яму трэба было даць папрацаваць два-тры цыклы, а не, вобразна кажучы, дзве-тры гульні".

У снежні 2016 года Федэрацыя футбола датэрмінова спыніла кантракт з Аляксандрам Хацкевічам. Перад гэтым трэнер адмовіўся пайсці на змяншэнне заробку.

Пасля звальнення Хацкевіч звярнуўся ў футбольны арбітраж АБФФ, патрабуючы прызнаць, што ягоны кантракт скасаваны без паважнай прычыны. Аднак той стаў на бок федэрацыі. Тады трэнер падаў пазоў у Спартыўны арбітражны суд (CAS) у Лазане, але зноў саступіў.

Апошнія навіны