BE RU EN

Жыхар Кобрына: Прыехаў на Марш за сваіх дзяцей, родных і блізкіх

  • 23.10.2017, 9:58

Будучае пакаленне беларусаў павінна жыць у вольнай краіне.

21 жніўня ў Менску прайшоў Марш абураных беларусаў 2.0 супраць падатку на «дармаедаў» і «дзедаўшчыну» ў войску.

Жыхар Кобрына на Кастрычніцкай плошчы ў Менску распавёў, чаму ён выйшаў на акцыю:

«Я адмыслова прыехаў на гэтую акцыю, ніхто не змог мне перашкодзіць. Найперш я прыехаў за сябе, за сваіх дзяцей (у мяне іх двое), за іх будучыню, каб яны жылі ў свабоднай краіне, маглі выказваць сваё меркаванне. Каб не было такога, што чалавека караюць за тое, што ў яго іншае меркаванне, каб скончыліся рэпрэсіі, - заявіў жыхар Кобрына. - Улады цяпер імкнуцца, каб ніхто і яўкнуць не мог. Я прыехаў, каб гэтае беззаконне скончыўся, за сваіх родных, блізкіх, за тое, каб яны жылі ў вольнай Беларусі. Гэтую сістэму трэба мяняць».

Апошнія навіны