BE RU EN

Відэафакт: Гулец «Слуцка» забіў самы смешны гол сезону

  • 22.10.2017, 21:36

Такога вы яшчэ не бачылі.

Бліжэй да канца чэмпіянату «ваўкі» ажылі. Падапечныя Віталя Жукоўскага пачалі бамбіць усіх. Каманда ўжо 4 матчы нікому не саступае (3 перамогі і нічыя), і цяпер ад выратавальнага 14 месца адстае ўсяго толькі на 2 балы.

Матч са «Слуцкам» таксама скончыўся для хлопцаў у белым станоўча. Яны перамаглі - 3:1. Затое пры ліку 2:0 прапусцілі ў сваю браму проста смяхотны гол, піша «Трыбуна».

На 42-хвіліне Сяргей Гараюцін прызначыў штрафны ў браму гасцей. Дзяніс Шэліхаў нават не паспеў выставіць сценку, як Віталь Кібук, паставіўшы мяч, адразу ж прабіў. Мяркуючы з усяго, не па свістку. Што адбылося, не зразумелі нават футбалісты «Слуцка». Гульцы «Іслачы» кінуліся пратэставаць, але рэферы паказаў на цэнтр.

А як забівала «Іслач». Самым эфектным стаў удар Вадзіма Пабудзея на 27 хвіліне. Не, нават не ўдар, а сам забег экс-гульца берасцейскага «Дынама». Выглядае вельмі выдатна.

На 68-й хвіліне Блізнюк выйшаў на поле і ўжо праз 30 секунд устанавіў канчатковы лік у матчы.

Апошнія навіны