BE RU EN

Як склаўся лёс рарытэтнага аўто Якуба Коласа

  • 22.10.2017, 19:57

Сталі вядомыя сенсацыйныя факты пра аўтамабіль «Перамога» легендарнага беларускага пісьменніка.

«Белсату» сталі вядомыя сенсацыйныя факты пра тое, што аўтамабіль «Перамога» легендарнага беларускага літаратара Якуба Коласа гніе ў гаражы ў спальным раёне Менска. У той жа час замест арыгінальнага экспаната музей імя класіка закупіў пластыкавыя мадэлькі з Кітая.

У студыі праграмы ўнукі Якуба Коласа, якія распавядаюць, як іх нядаўна выгналі з гаспадарчых пабудоў, якія для іх жа будаваў знакаміты дзядуля. У той жа час дырэктар музея імя Якуба Коласа скандальна выказваецца, што сваякі хочуць нажыцца на імені легендарнага прашчура.

Яшчэ адзін прыклад дзіўнага стаўлення клеркаў да спадчыны легендарных беларусаў: фэйкавыя рэчы ў доме-музеі Васіля Быкава.

Уласна дом - гэта новабудоўля. У той жа час музейшчыкі адмовіліся прымаць у фонды арыгінальнае крэсла, якое на самай справе стаяла ў доме Быкавых шмат гадоў.

У студыі прысутнічае Валянціна Барадуліна, спявак Юзары, літаратар Уладзімір Арлоў, біёграф класікаў беларускай літаратуры Сяргей Шапран. Экспэрты раскладваюць па палічках тое, як музейшчыкам выправіць зробленыя памылкі і не дапусціць новых.

Апошнія навіны