BE RU EN

Трамп распавёў пра дапамогу Кітая ў ціску на КНДР

  • 22.10.2017, 19:47

Амерыканскі прэзідэнт заявіў, што Пекін пачаў дапамагаць Вашынгтону ў аказанні эканамічнага ціску на Пхеньян.

Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што Пекін пачаў дапамагаць Вашынгтону ў аказанні эканамічнага ціску на Пхеньян. Пра гэта Трамп распавёў у жывым эфіры тэлеканала Fox News, паведамляе РБК.

Нягледзячы на тое, што раней лідар Злучаных Штатаў неаднаразова абвінавачваў Пекін у «бяздзейнасці» ў дачыненні да Паўночнай Карэі, у сваім інтэрв'ю Трамп распавёў пра «вельмі многае», што робіць Кітай для развязання канфлікту. «Кітай сапраўды дапамагае нам», - сказаў прэзідэнт.

З ягоных слоў, Пекін закрывае для Паўночнай Карэі сваю банкаўскую сістэму, а таксама абмяжоўвае пастаўкі нафты ў рэгіён. «Гэта адбываецца ўпершыню», - падкрэсліў Трамп.

Раней Трамп заяўляў пра свае «расчараванні» Кітаем у пытанні Паўночнай Карэі, панаракаўшы, што ЗША, згодна з гандлёвым пагадненнем, дазваляюць Пекіну зарабляць «сотні мільярдаў даляраў у год на гандлі», а ў адказ кітайскія ўлады «бяздзейнічаюць» у дачыненні да КНДР. Паводле інфармацыі Politico, у ліпені ў Вашынгтоне абмяркоўвалі магчымыя санкцыі супраць Кітая, але гэтае пытанне адклалі праз галасаванне ў Радзе Бяспекі ААН аб увядзенні санкцый супраць КНДР.

Апошнія навіны