BE RU EN

Журналіста Алі Феруза ўзнагародзілі ордэнам мужнасці імя Сахарава

  • 22.10.2017, 19:13

Ордэн мужнасці імя Сахарава, прысуджаны журналісту «Новай газеты», уручаецца ўпершыню.

Журналіст «Новай газеты» Алі Феруза (сапраўднае імя - Худабердзі Нурматаў), які знаходзіцца ў адмысловай установе часовага ўтрымання замежнікаў (СУЧУЗГ), упершыню ганараваны ордэнам мужнасці імя Сахарава. Пра гэта ў нядзелю, 22 кастрычніка, паведаміла «Новая газета» са спасылкай на заснавальнікаў узнагароды.

«Алі Феруза катавалі спецслужбы Узбекістана, спрабуючы зрабіць яго даносчыкам... але ён не здаўся», - растлумачылі арганізатары ў Facebook. «Самая вялікая мужнасць - заставацца самім сабой, нягледзячы ні на што, і Алі Феруза гэта ўдаецца», - адзначылі яны.

Сёлета на прэмію імя Сахарава «За журналістыку як учынак» былі намінаваныя, між іншым, рэдактарка інфармацыйнай службы радыё «Свабода» Святлана Паўлава, прафесар Еўрапейскага ўніверсітэта ў Санкт-Пецярбургу Дзмітрый Травін, былы галоўны рэдактар тэлеканала «Дождь» Міхаіл Зыгар.

Узнагарода прысуджаецца з 2001 года, яе заснавальнікам стаў праваабаронца Пётр (Піцер) Вінс, які нарадзіўся ў Кіеве і атрымаў грамадзянства ЗША. Адзін час яе курыраваў Фонд абароны галоснасці, аднак у сувязі з кардынальным абнаўленнем рэгламенту пасля фонд адмовіўся ад гэтай ролі. Сёлета старшынёй журы прэміі быў Гары Каспараў.

Пазоў Алі Феруза разглядае ЕСПЧ

Рэпарцёр «Новай газеты», які знаходзіцца ў СУЧУЗГ, абвінавачваецца ў парушэнні правілаў уезду ў Расею ці рэжыму знаходжання ў краіне (частка 3.1 артыкула 18.8 Кодэкса РФ аб адміністрацыйных правапарушэннях).

У пачатку жніўня Басманны суд Масквы вынес вердыкт аб дэпартацыі журналіста. Выкананне прысуду пазней было прыпыненае на патрабаванне Еўрапейскага суда правоў чалавека. Цяпер пазоў Феруза знаходзіцца на разглядзе ЕСПЧ.

Апошнія навіны