BE RU EN

Forbes: Беларусы пратэставалі ў Менску супраць палітыкі ўладаў

  • 22.10.2017, 17:09

Беларусы выступілі супраць дэкрэта аб «дармаедах» і самавольства ў войску.

Апазіцыя правяла ў суботу ў цэнтры Менска акцыю пратэсту супраць палітыкі ўладаў Марш абураных беларусаў 2.0, піша forbes.kz. Арганізатары з Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу (БНК) заклікалі грамадзян сабрацца на Кастрычніцкай плошчы, каб выказаць незадаволенасць ростам цэнаў, дамагчыся канчатковага скасавання дэкрэту «Аб дармаедах» і выступіць супраць самавольства ў войску.

Беларусы трымалі ў руках расцяжкі з лозунгамі «Хопіць рабаваць народ!», «Свабоду палітычным зняволеным!» і скандавалі «Жыве Беларусь!».

«Мы патрабуем, каб развязанне праблем дзяржавы не ажыццяўлялася толькі за кошт абкрадання народа», - сказаў лідар БНК Мікалай Статкевіч. Ён таксама адзначыў, што адной з мэтаў акцыі з'яўляецца пратэст супраць нестатутных стасункаў у войску. «Тое, што цяпер там адбываецца, гэта дыскрэдытацыя дзяржавы», - мяркуе палітык. На ягоны заклік удзельнікі дэманстрацыі пачалі шэсце ў бок плошчы Незалежнасці.

Першы Марш абураных беларусаў прайшоў 17 лютага і паклаў пачатак серыі акцый пратэсту па ўсёй краіне супраць дэкрэта «Аб дармаедах», прынятага больш за год таму і які абавязвае грамадзян Беларусі, а таксама замежнікаў і асоб без грамадзянства, якія пастаянна жывуць у краіне, і якія не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржвыдаткаў, выплаціць збор сумаю блізу $200.

Апошнія навіны