BE RU EN

Маладая дзяўчына: Патрабую, каб адбылася змена ўлады

  • 22.10.2017, 16:55

Кожны раз на акцыях пратэсту ўзнікаюць цікавыя думкі і высновы.

Учора ў Менску прайшоў Марш абураных беларусаў 2.0 супраць падатку на «дармаедаў» і «дзедаўшчыны» ў войску.

Маладая дзяўчына, якая ішла ў першых шэрагах з расцяжкай «Лукашэнка, ты вырадак, хопіць рабаваць свой народ!», распавяла, чаму яна выйшла на акцыю:

«Штрафаў не баюся - я на акцыях заўсёды, я не «залётныя». Кожны раз на акцыях узнікаюць нейкія новыя думкі і патрабаванні. Сёння канкрэтна я патрабую: каб заробак быў сапраўды па 500 даляраў, каб адбылася змена ўлады і каб адбыліся іншыя рэчы, за патрабаванне якіх яны прывыклі людзей затрымліваць».

Сайт Charter97.org вёў анлайн-рэпартаж з Марша абураных беларусаў 2.0.

Апошнія навіны