BE RU EN

У небе над Масквой ледзь не сутыкнуліся два самалёты

  • 22.10.2017, 13:55

Аварыйнай сітуацыі ледзь пазбеглі ізраільскі бізнэс-джэт і пасажырскі самалёт.

У небе над Масквой ледзь не сутыкнуліся ізраільскі бізнэс-джэт і пасажырскі самалёт, які выконваў рэйс з Сочы ў расейскую сталіцу. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на свае крыніцы ў экстраных службах.

Паводле інфармацыі агенцтва, ізраільскі самалёт выйшаў за межы эшалона і наблізіўся да пасажырскага лайнеру на небяспечна блізкую адлегласць.

«Бізнэс-самалёт Bombardier Challenger накіроўваўся з падмаскоўнага аэрадрома Астаф’ева ў Тэль-Авіў. Аднак экіпаж насуперак указаннем дыспетчараў падняўся на 130 метраў вышэй зададзенай вышыні, чым справакаваў спрацоўванне сістэмы папярэджання аб небяспечным збліжэнні з сустрэчным рэйсавым лайнерам Сочы - Масква», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Экіпаж ізраільскага борта своечасова зрэагаваў на дзеянні сістэмы, і самалёты ўдала разышліся.

Апошнія навіны