BE RU EN

Беларус балатуецца ў чэшскі парламент ад Пірацкай партыі

  • 21.10.2017, 18:54

Пірацкая партыя займаецца рэформамі законаў аб аўтарскім праве і патэнтах.

«Радыё Свабода» прадэманстравала відэа пра Андрэя Рамашэўскага. Ён балатуецца ў парламент Чэхіі ад Пірацкай партыі, якая займаецца рэформамі законаў аб аўтарскім праве і патэнтах. Гэтая арганізацыя ўваходзіць у Інтэрнацыянал пірацкіх партый і мае сваіх прадстаўнікоў у дзяржаўных структурах Чэхіі.

Сам Рамашэўскі да эміграцыі, яшчэ ў 1993 годзе, заснаваў «Партыю аматараў піва» ў Менску, галоўнай мэтай партыі было вызначана: «За чысціню і якасць айчыннага піва, дзяржаўную незалежнасць і нейтралітэт Беларусі, свабоду эканамічных дачыненняў і недатыкальнасць асобы і прыватнай уласнасці».

Апошнія навіны