BE RU EN

Жыхар Мазыра: Як можна пражыць на 120 рублёў?!

  • 21.10.2017, 16:48

На менскім Маршы прагучала шмат сацыяльных лозунгаў.

Марш абураных беларусаў 2.0 прайшоў пад лозунгам «Не збядненню народа!» На акцыі пратэсту прагучала шмат гісторый з жыцця і сацыяльных лозунгаў:

«Гэта проста жах, што Лукашэнка прыдумаў. Збіраць падаткі з людзей, у якіх няма працы. У цэнтрах занятасці стаіць больш людзей, чым ёсць працоўных месцаў. А калі прыходзіш у цэнтр занятасці - на цябе глядзяць, як на недаразвітага, маўляў «куды ты прыйшоў, што ты просіш».

Мой пляменнік працуе на аўтарамонтным заводзе, за мінулы месяц атрымаў 120 рублёў, а ў гэтым - 170 рублёў. Як на гэтыя грошы можна пражыць?», - распавёў жыхар Мазыра, які ўзяў удзел у Маршы абураных беларусаў 2.0.

Сайт Charter97.org вёў онлайн-рэпартаж з акцыі.

Апошнія навіны