BE RU EN

У Чэхіі скончыліся выбары ў парламент

  • 21.10.2017, 16:10

Найбольшую колькасць галасоў могуць набраць правацэнтрысты з руху ANO.

Паводле папярэдніх звестак, прыход выбаршчыкаў склаў больш за 60 адсоткаў.

Паводле звестак перадвыбарных апытанняў, найбольшую колькасць галасоў могуць набраць правацэнтрысты з руху ANO («Так»). Яго ўзначальвае мільярдэр і былы міністр фінансаў Чэхіі Андрэй Бабіш. Назіральнікі дапускаюць, што менавіта Бабіш можа заняць месца прэм'ер-міністра, нягледзячы на абвінавачванні ў карупцыі і злоўжыванні фондамі Еўразвязу, якія гучалі ў яго адрас, паведамляе «Радыё Свабода».

Бабіш не раз крытыкаваў ЕЗ, у тым ліку еўрапейскую сістэму квот на прыём уцекачоў і патрабаванні, звязаныя з пераходам на еўра.

Паводле прагнозаў назіральнікаў, у парламент можа прайсці рэкордная колькасць партый - да дзесяці - у тым ліку правыя і левыя еўраскептыкі.

Апошнія навіны