BE RU EN

Пад расцяжкай «Выдатнаму сыну Беларусі...» у Швейцарыі адкрылі помнік Касцюшку

  • 21.10.2017, 15:53

Мясцовыя беларусы прыйшлі на адкрыццё помніка нацыянальнаму герою з бел-чырвона-белым сцягам.

У Швейцарыі ў горадзе Золатурн адкрылі помнік нацыянальнаму герою Тадэвушу Касцюшку. Мясцовыя беларусы прыйшлі на адкрыццё з бел-чырвона-белым сцягам і расцяжкай «Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў», паведамляе «Радыё Свабода».

Ініцыятыва дзеля ўшанавання героя Беларусі, Польшчы і ЗША належыць швейцарскім беларусам.

ФОТА: SVABODA.ORG

На адкрыцці помніка прысутнічалі дыпламаты Беларусі, Польшчы і Літвы, дырэктарка сядзібы-музея Касцюшкі ў Косаве (Івацэвіцкі раён) Наталля Сушко.

ФОТА: SVABODA.ORG
ФОТА: SVABODA.ORG

Апошнія навіны