BE RU EN

Усэйн Болт: Спадзяюся пачаць футбольную кар'еру у 2018 годзе

  • 21.10.2017, 15:45

Легендарны лёгкі атлет наважыў паспрабаваць сябе ў новым аплуа.

Васьміразовы алімпійскі чэмпіён у лёгкай атлетыцы Усэйн Болт заявіў, што хоча паспрабаваць сябе ў футболе налета, піша сайт «Трибуна».

«Так, я б з задавальненнем паспрабаваў пагуляць у футбол, цяпер я пайшоў з лёгкай атлетыкі. Я сказаў пра гэта ў інтэрв'ю, і многія клубы пацягнуліся да мяне з прапановамі.

На жаль, у жніўні я атрымаў траўму падкаленнага сухажылля, і з таго часу не мог трэніравацца. Спадзяюся, што змагу пачаць футбольную кар'еру ў 2018 годзе.

Узімку я часта гуляю ў футбол на Ямайцы. Трэнерам гэта не падабалася, але, на шчасце, удавалася пазбягаць траўмаў, якія б зрывалі мае лёгкаатлетычныя трэніроўкі», - распавёў Болт.

Апошнія навіны