BE RU EN

Урад Гішпаніі абмежаваў аўтаномію Каталоніі

  • 21.10.2017, 15:09

Прэм'ер Гішпаніі абвясціў пра абмежаванне аўтаноміі Каталоніі ў адпаведнасці з артыкулам 155 Канстытуцыі і пра адстаўку прэм'ера Каталоніі.

Урад Гішпаніі наважыў ужыць у дачыненні да Каталоніі 155 артыкул Канстытуцыі Гішпаніі, што азначае пазбаўленне ўлады цяперашняга ўрада Каталоніі і ўвядзенне прамога праўлення з Мадрыда. На прэс-канферэнцыі прэм'ер Марыяна Рахой паведаміў, што кіраўнік каталонскага ўрада Карлес Пучдэмон, ягоны намеснік і іх дарадца адпраўленыя ў адстаўку. Пра гэта піша liga.net.

Адзначаецца, што Жэнералітат, каталонскі ўрад, павінны будзе дзейнічаць пад кіраўніцтвам новых прызначаных органаў, а дзейныя міністры захаваюць пасады. «Парламент Каталоніі будзе выконваць прадстаўнічую ролю», але не зможа рэкамендаваць кандыдатаў на пасаду кіраўніка Жэнералітэта.

Рахой таксама заявіў, што ў выніку магчымага абвяшчэння незалежнасці Каталонія бы страціла 25-30% ВУП.

Апошнія навіны