BE RU EN

Алёна Луцковіч: У людзей проста скончылася цярпенне

  • 21.10.2017, 14:37

Абурэнне пачало выплюхвацца.

«Мяне абурыў выпадак у Печах і тое, што адбываецца ў нашым войску. Майму сыну 16 гадоў, яго паставілі на ўлік у ваенкамаце. Я чытаю ўсе гэтыя выпадкі дзедаўшчыны - і прыходжу ў жах.

Бо майму дзіцяці, майму сыну, трэба будзе служыць у гэтым войску, дзе яго могуць забіць і пакалечыць. Нічога добрага з ім там не здарыцца. У мяне шмат знаёмых, якія служылі ў войску. Я разумею, што яны многае замоўчваюць.

У людзей проста скончылася цярпенне, абурэнне пачало выплюхвацца. Дай Бог, каб гэтая хваля абурэння нешта змяніла ў гэтым войску. Пакуль войска не будзе прафесійным, то дзедаўшчыну не атрымаецца выкараніць. Заўсёды знойдуцца такія камандзіры, як у Печах», - распавяла грамадская актывіста з пасёлка Кастрычніцкі Алёна Луцковіч, якая ўзяла ўдзел у Маршы абураных беларусаў 2.0.

Сайт Charter97.org вядзе анлайн-рэпартаж з акцыі.

Апошнія навіны