BE RU EN

NASA распрацавала дадатак для шпацыру па Марсе

  • 21.10.2017, 11:47

Дадатак будзе цалкам бясплатны і даступны кожнаму ахвочаму.

Навуковыя супрацоўнікі з касмічнага агенцтва NASA распрацавалі спецыяльны дадатак, з дапамогай якога любы карыстальнік сеткі зможа здзейсніць «шпацыр» па Марсе, паведамляе Grifonsoft.ru.

Жыхары нашай планеты змогуць вывучыць падрабязную 3D-карту Марса, і адправіцца ў любое яго месца. Такое падарожжа будзе адбывацца выключна віртуальна, з дапамогай кампутара, планшэта або смартфона.

Стваральнікі адзначаюць, што карыстальнік пастаянна зможа бачыць падказкі ад распрацоўшчыкаў аб месцы яго знаходжання і нават цікавыя гістарычныя факты. Таксама асаблівае задавальненне ад дадатку атрымаюць людзі, якія надзенуць акуляры віртуальнай рэальнасці.

Апошнія навіны