BE RU EN

Таццяна Шаракова прынесла Беларусі першы медаль на чэмпіянаце Еўропы па велатрэку

  • 20.10.2017, 20:43

Беларуская гоншчыца стала трэцяй у сваім заездзе.

Першы медаль для нацыянальнай каманды Беларусі на чэмпіянаце Еўропы прынесла Таццяна Шаракова, якая стала трэцяй у гонцы па балах, піша tut.by.

Гоншчыца «Менска» актыўна правяла гонку і змагла выйграць круг разам з двума спадарожніцамі. Адзначылася Шаракова і на прамежкавых фінішах. Усяго ў яе скарбонцы 31 бал.

Залаты медаль выйграла датчанка Трыне Шміт, а срэбра - расейка Гюльназ Бадыкова.

Чэмпіянат Еўропы прадоўжыцца ў Бэрліне да 22 кастрычніка.

Апошнія навіны