BE RU EN

У Слуцку пройдзе кінапаказ на тэму герояў Слуцкага збройнага чыну

  • 20.10.2017, 18:31

На сустрэчы выступіць даследчык падзей 1920 года ў Беларусі.

У сярэдзіне лістапада ў адной са слуцкіх кавярняў пройдзе кінапаказ, прысвечаны Слуцкаму паўстанню. На сустрэчы выступіць даследчык падзей 1920 года ў Беларусі. Яго імя арганізатары не паведамляюць.

Пра гэта «Кур'ер» паведаміла актывістка Аліна Нагорная.

Актывісты сабралі ўжо больш за 1200 подпісаў за ўсталяванне помніка слуцкім паўстанцам.

Нагадаем, што ў панядзелак, 16 кастрычніка, суд Слуцкага раёна прызнаў Аліну Нагорную вінаватай і прысудзіў ёй штраф 20 базавых велічынь за правядзенне перформансу «Дзень ведаў - урок гісторыі».

Як паведаміла актывістка «Кур'ер», нягледзячы на суд і штраф, жаданне займацца тэмай 1920 года ў яе не прапала.

Апошнія навіны