BE RU EN

Навукоўцы дазволілі моладзі не саступаць бабулям месца ў транспарце

  • 20.10.2017, 16:07

Гэта пойдзе на карысць самім пенсіянерам.

Прафесар Оксфардскага ўніверсітэта і чыноўнік Міністэрства аховы здароўя Англіі Мьюір Грэй заявіў, што моладзь, якая саступае бабулям і дзядулям месца ў транспарце, надае ім мядзведжую паслугу, піша medialeaks.ru.

На думку Грэя, людзі сталага веку і так увесь час сядзяць дома, а ім неабходна рухацца. «Па меры таго як людзі старэюць, нам варта заахвочваць актыўны лад жыцця. Калі ў доме ў бацькоў другі паверх - не купляйце ліфт для іх, лепш зрабіце другія парэнчы. І двойчы падумайце, перш чым саступіць месца ў аўтобусе ці цягніку чалавеку сталага веку. Для іх стаяць - гэта добрае фізічнае практыкаванне», - піша навуковец.

Пра тое ж самае кажа адзін доктар, Скарлет МакНалі, хірург-артапед з Галоўнай акруговай лякарні Істбарна. «Мноства хвароб у сталым веку развіваюцца не праз узрост сам па сабе, а праз нерухомасць і адсутнасць фізічнай актыўнасці. Чым больш мы робім практыкаванняў, тым лепш», - піша ён.

Апошнія навіны