BE RU EN

Кошт талонаў у транспарце могуць павысіць да 10 тысяч ранейшымі

  • 20.10.2017, 14:30

У Менску плануюць найбліжэйшым часам падвысіць кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце.

Аб якіх сумах ідзе гаворка, пакуль невядома. Прапанову аб падвышэнні тарыфаў цяпер знаходзіцца на разглядзе ў Менгарвыканкаме. Кошты талонаў будуць падвышацца ўслед за рэгіёнамі.

- Кошты будуць падвышацца. Пытанне знаходзіцца на стадыі разгляду, - распавялі Оnliner.by ў прэс-службе Менгарвыканкама.

Паводле інфармацыі журналістаў, у «Мінсктрансе» абмяркоўваецца таксама пытанне аб тым, каб падвысіць кошт талона пры куплі ў кіроўцы да 1 рубля. Як адзначыла крыніца, установа намагае на тым, каб у кіроўцаў талоны былі даражэйшымі. Якая пастанова будзе прынятая, невядома.

Транспартнікі ў рэгіёнах ужо пачалі падвышаць кошт праезду. Напрыклад, ён павялічаны ў Віцебскай, Гомельскай і Менскай абласцях.

Нагадаем, апошні раз падаражанне праезду ў Менску адбывалася ў снежні мінулага года. Тады праезд у сталіцы падаражэў на пяць капеек.

Апошнія навіны