BE RU EN

На выходных беларусы змогуць загадаць жаданне пад эфектны зарапад

  • 20.10.2017, 10:26

У гэтым годзе месячнае святло не перашкодзіць назіраць самы магутны зарапад - Арыяніды.

На ілюстрацыі іншая метэарытная плынь - Персеіды. Але будзе падобна.

На выходных беларусы ўбачаць магутны зарапад - Арыяніды. Паводле інфармацыі сайта Space.com, найбліжэйшую ноч метэарытны дождж дасягне свайго піку - блізу 80 знічак на гадзіну. Іх можна будзе назіраць няўзброеным вокам.

Унікальная астранамічная з'ява выкліканая падзеннем у атмасферу Зямлі часцінак каметы Галея. Яго можна назіраць двойчы на год - у траўні і цяпер, у канцы кастрычніка.

Калі быць дакладнымі, у гэтым годзе Арыяніды пачаліся 2 кастрычніка і працягнуцца да 7 лістапада. Яны названы паводле кірунку, з якога зыходзяць – ад сузор'я Арыён.

У гэтым годзе святло Месяца не будзе замінаць лічыць знічкі - Месяц знаходзіцца ў першай фазе і толькі пачынае прыбываць. Метэарытны дождж будзе бачны ў кожным пункце Зямлі. Назіраць за ім можна без дапамогі бінокля або тэлескопа.

Апошнія навіны