BE RU EN

БАТЭ выперадзіла ў табліцы «Црвену Звезду»

  • 20.10.2017, 9:50

Барысаўцы займаюць цяпер другое месца ў групе.

Пасля трох тураў групавога раўнда Лігі Еўропы БАТЭ знаходзіцца на другім месцы ў табліцы, нягледзячы на тое, што мае роўную колькасць балаў з «Црвенай Зоркай» і горшую розніцу мячоў, а асабістая сустрэча спаборнікаў закончылася ўнічыю 1:1, паведамляе pressball.by.

Барысаўцы апынуліся вышэй акурат дзякуючы выніковай выязной нічыёй у Бялградзе. Згодна з рэгламентам, пры роўнасці балаў для размеркавання месцаў у першую чаргу выкарыстоўваюцца паказчыкі асабістых сустрэч апанентаў. На сёння ў БАТЭ і «Црвены звезды» роўная колькасць балаў у асабістых сустрэчах, аднолькавая розніца забітых і прапушчаных, аднолькавая колькасць забітых, а наступны крытэрый - большая колькасць галоў на чужым полі. У БАТЭ - адзін, у сербскага клуба - пакуль нуль, бо матч у Барысаве спаборнікаў толькі чакае.

Група «Н»: Арсенал - 9 балаў (3 гульні), БАТЭ - 4 (3), Црвена Зорка - 4 (3), Кёльн - 0 (3).

Апошнія навіны