BE RU EN

Еўрапарламент правядзе дэбаты аб рэферэндуме ў Каталоніі

  • 2.10.2017, 21:34

Дэбаты што да рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі пройдуць 4 кастрычніка.

Еўрапейскі парламент 4 кастрычніка 2017 года правядзе дэбаты што да рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі. Адпаведную пастанову прынялі большасць еўрадэпутатаў, паведамляе РБК са спасылкай на EUobserver.

Паведамляецца, што за абмеркаванне рэферэндуму ў Каталоніі выступілі прадстаўнікі левых, а таксама ліберальнай, сацыялістычнай і правацэнтрысцкай груп Еўрапарламента. Падчас дэбатаў еўрадэпутаты маюць намер абмеркаваць "гвалт падчас рэферэндуму аб незалежнасці".

Кіраўнік Еўрапарламента Антоніа Таяні таксама анансаваў дэбаты.

"Я пагаварыў з кіраўніком урада Гішпаніі Марыяна Рахоем. Еўрапарламент будзе абмяркоўваць канстытуцыю, вяршэнства закона і асноўныя правы ў Гішпаніі ў святле апошніх падзей у Каталоніі", - адзначыў ён.

Нагадаем, раней у Каталоніі назвалі тэрміны абвяшчэння незалежнасці. Са слоў кіраўніка ўрада Каталоніі Карлеса Пучдэмана, улады абвесцяць пастанову аб абвяшчэнні незалежнасці на працягу 24 гадзін пасля публікацыі вынікаў рэферэндуму.

Апошнія навіны