BE RU EN

Мінабароны: У Беларусі знаходзіцца расейскі спецназ

  • 2.10.2017, 16:08

Начальнік прэс-службы Мінабароны Беларусі прызнаўся, што расейскі спецназ знаходзіцца ў нашай краіне.

У Беларусі сапраўды знаходзіцца падраздзяленне спецыяльнага прызначэння паветрана-дэсантных войскаў Расеі колькасцю да 30 чалавек. Гэта пацвердзіў «Свабодзе» начальнік прэс-службы Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Уладзімір Макараў.

З 25 верасня да 8 кастрычніка 2017 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праходзіць супольнае тактыка-спецыяльнае вучэнне груп спецыяльнага прызначэння, у якім бяруць удзел прадстаўнікі паветрана-дэсантных войскаў Расейскай Федэрацыі і сіл спецыяльных аперацый Міністэрства абароны Беларусі.

«Прыбыло да 30 чалавек расейскіх вайскоўцаў. Калі казаць пра агульнавайсковыя падраздзяленні, гэта наогул менш чым узвод. Беларускіх вайскоўцаў столькі ж - да 30 чалавек. У гэтым выпадку гаворка ідзе пра абсалютна іншыя вучэнні, вучэнні падраздзяленняў, яны ніякага дачынення не маюць да мінулых вучэнняў «Захад-2017».

Дзе канкрэтна знаходзіцца расейскае падраздзяленне, дзе праходзяць супольныя вучэнні, палкоўнік Уладзімір Макараў не ўдакладніў, сказаўшы агульную фразу: «На адным з палігонаў на тэрыторыі Беларусі».

Апошнія навіны